city map

History : Гамбія

Гамбія

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

РЭСПУБЛІКА ГАМБІЯ, Гамбія – дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Займае вузкую паласу працягласцю 300 км уздоўж рэкі Гамбія, акружаную па сушы тэрыторыяй Сенегала. Плошча – 11,3 тыс. кв. км. Тэрыторыя падзеленая на 5 адміністрацыйных акруг. Насельніцтва - каля 1,4 млн. чал. Афіцыйная мова - англійская. З мясцовых моў найбольшае распаўсюджванне маюць мандзінка, валоф, фула, джала. Грашовая адзінка – даласі (30 даласі = 1 дол. ЗША). Нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці, 18 лютага 1965 года. Сталіца – г. Банжул (каля 160 тыс. чалавек), галоўны рачны і марскі порт краіны.

Змест

  • 1 Насельніцтва
  • 2 Дзяржаўны лад
  • 3 Узброеныя сілы
  • 4 Эканоміка

- Насельніцтва

Асноўныя народнасці - мандінга (39,5%), фульбе (18,8%), валоф (14,6%), дзіола і кароніка (10,6%) і інш. Таксама пражываюць маўрытанцы і мараканцы. Неафрыканскае насельніцтва (у асноўным ліванцы і еўрапейцы) складае каля 1%.

Рэлігія. Каля 85% насельніцтва мусульмане, астатнія вызнаюць хрысціянства (каталікі, англікане, метадысты).

- Дзяржаўны лад

Паводле канстытуцыі 1996 году Гамбія з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Глава дзяржавы - прэзідэнт, абіраны на 5 гадоў. Прэзідэнт – Яйя Джаме (перавыбіраўся на гэтай пасадзе ў кастрычніку 2001 і ў верасні 2006).

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту - Нацыянальнай Асамблеі (НА), дэпутаты якой таксама абіраюцца на 5-гадовы тэрмін. Апошнія выбары адбыліся ў студзені 2007. Старшыня НА – спадарыня Фатумата Джахумпа-Сісей.

Урад падсправаздачны кіраўніку дзяржавы, які прызначае і звальняе вышэйшых службовых асоб без кансультацый з парламентам. Пасады прэм'ер-міністра не існуе, кіраўніцтва ўрадам здзяйсняе віцэ-прэзідэнт спадарыня А. Нджай Сейдзі. Дзяржаўны сакратар замежных спраў – Амар Аліу Турэй (з сакавіка 2008).

У Гамбіі зарэгістравана восем палітычных партый, сярод якіх найболей уплывовымі з'яўляюцца кіруючы Альянс за патрыятычную пераарыентацыю і тварэнне (АППТ), узначалены прэзідэнтам Я. Джаме, Аб'яднаная дэмакратычная партыя (АДП), Партыя нацыянальнага прымірэння (ПНП), Народная дэмакратычная арганізацыя за незалежнасць і сацыялізм (НДАНС), Народная прагрэсіўная партыя (НПП).

Асноўнымі рысамі, якія вызначаюць ход унутрыпалітычнага жыцця краіны, з'яўляецца што працягваецца цвёрдае супрацьстаянне кіруючага рэжыму і аб'яднанай апазіцыі, прадстаўленай Нацыянальным альянсам за дэмакратыю і развіццё (НАДР) – тактычным саюзам пяці палітычных партый.

- Узброеныя сілы

Узброеныя сілы краіны налічваюць каля 2,5 тыс.чал. і падзяляюцца на сухапутныя сілы, ВМС і нацыянальную гвардыю. У падрыхтоўцы гамбійскіх вайскоўцаў актыўны ўдзел прымаюць інструктары з ЗША, Вялікабрытаніі, Турцыі.

- Эканоміка

Гамбія ўваходзіць у лік найменш развітых краін свету – у 2007 займала 155 месца па індэксе развіцця ПРААН (з 177). У 2007 прырост ВУП склаў 7%. Узровень інфляцыі не перавышаў 5%.

Вядучай галіной эканомікі застаецца сельская гаспадарка (30,1% ВУП). Асноўная вырошчваемая культура - арахіс. Вялікае значэнне маюць рыбалоўства (12% ВУП) і жывёлагадоўля.

Найважнай крыніцай валютных паступленняў з'яўляецца турызм.

Прамысловасць развітая слаба і прадстаўленая пераважна дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы арахісу, вырабу скуры, вытворчасці піва, безалкагольных напояў, кансерваў і некаторых будматэрыялаў.

Асноўнай транспартнай артэрыяй краіны з'яўляецца рака Гамбія, суднаходная на ўсім працягу ў межах краіны. Агульная працягласць водных шляхоў складае 400 км. Працягласць аўтадарог каля 3 тыс.км, у тым ліку каля 1000 км - з асфальтавым пакрыццём. Чыгунак у краіне няма. У 27 км ад гамбійскай сталіцы размешчаны міжнародны аэрапорт Юндум (адзіны ў краіне).

У краіне маецца аўтаматычная міжнародная тэлефонная сувязь.

Галоўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Гамбіі з'яўляюцца ЗША, Вялікабрытанія, РГБ (Гвінея Бісаў?), Тайвань, Кувейт, Саудаўская Аравія, Сенегал, Маўрытанія, Японія, краіны Еўрасаюза. У лік донараў і крэдытораў уваходзяць Тайвань, Паўднёвая Карэя, Іран, Японія. Актыўна развіваецца шматпланавае ўзаемадзеянне з Бразіліяй.

Асноўныя праекты ў вобласці развіцця ўрад Гамбіі здзяйсняе сумесна з ЕС, МВФ, Сусветным банкам, ПРААН, ФАА, Ісламскім банкам развіцця.

Узята з "http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D1%96%D1%8F"
Gambia Gambi Gambiya Gambio Gambia Γκάμπια 감비아 ហ្គាំប៊ី Gaambi გამბია The Gambia Gâmbia ګامبيا Gambia Gambia Gambia Gambiyän ガンビア共和国 Gambia Găm-bi-a (Gambia) Gambie Gambia Gambía Gambia گیمبیا Gàmbia Gambia Гамбія Gambia Gambia گامبىيە Գամբիա Gambija Gambia གྷམ་བི་ཡ། গ্যাম্বিয়া Gambija Гамбия Гамбія Gambia गाम्बिया Gambia Gambia Gambia גאמביה Gambia Gambia แกมเบีย Гамбия Gambia Gambia 冈比亚 غامبيا காம்பியா Gambia Gambia ጋምቢያ Gambja Gambie Gambia Gambia Gambia Gambia Gambia Gambië Гамбија ഗാംബിയ Gambi Гамбија Gambija An Ghaimbia Gambia Gambija Gambia Gambie Gambija Gambija Гамбия ແກມເບຍ Gambia Gambia Gambia Gambia گمبیا Gambia Gambia Gambia


navimap navimap World Navimap us uk fr it es ru jp sa News Photo History Site france espana Türkiye Oran alger mostaganem tenes cherchell algérie algérie algerie mostaganem CV
city.navimap.org/be-histoire-GM.html